У сумятню гарадоў, як на сцэну на “біс”,
Мы вяртаемся зноў - бо куды ж нам падзецца?!
З непрыступных вяршыняў спускаемся ўніз,
Каб пакінуць на іх сваё сэрца.
Можа, вабяць кагосьці прасторы,
Я ж сябе даўно пераканаў,
Што ў жыцці найбольш файныя горы,
На якія яшчэ не ступаў.
Хто захоча адзін заставацца ў бядзе,
Хто захоча пайсці ў невядомыя далі?!
З-пад аблокаў сцяжынка уніз нас звядзе, -
Што рабіць - і багі гэтай сцежкай ступалі.
Можа, вабяць кагосьці прасторы,
Я ж сябе даўно пераканаў,
Што ў жыцці найбольш файныя горы,
На якія яшчэ не ступаў.
Колькі песен-легенд склаў пра іх чалавек!
Горы вабяць увысь - і нас клічуць застацца!
Ды сыходзім уніз - хто - на год, хто - навек, -
Да сваіх дарагіх мы ўсе мусім вяртацца.
Можа, вабяць кагосьці прасторы,
Я ж сябе даўно пераканаў,
Што ў жыцці найбольш файныя горы,
На якія яшчэ не ступаў.
|