Ўсе гады і вякі, і эпохі быцьця
Да цяпла ўсё імкнецца ад злых завірух.
Дык чаму ж тыя птушкі на поўнач ляцяць,
За палярны далёка сягаючы круг?
Их пакліча свитанак шыпшынавы,
А калі пад крылом зьнікне лёд,
Ім кароткае шчасьце птушынае -
Падарункам за сьмелы палёт.
Ну, а нас хто зманіў чысьцінёю зімы,
Што памчаліся птушкам наіўным усьлед?
Зьзяньня поўначы так і ня ўбачылі мы,
Сьпіць у вечных ільдах яго велічны сьлед.
Цішыня. Стрэлы чаек імклівыя.
Кормім іх мы пустэчаю з рук,
Ды адплатай за мілі маўклівыя
Будзе абавязкова гук.
Столькі дзён сьняцца нам толькі белыя сны -
А другія адценьні занесьлі сьнягі.
І асьлепнулі мы ад такой чысьціні,
Вернем зрок, калі ўбачым свае берагі.
І ад глотак адхлыне маўчаньне нам
Зьнікне слабасьць, растане, як цень.
І адзьдзякай за ночы адчайныя
Стане вечны палярны дзень.
Поўнач - межаў няма, і куды ні зірні
Сьнег бяз бруду, аж вочы баляць, хоць крычы.
Крумкачам іх не выдзеўбаць з нашых вачніц,
Бо на гэтай зямлі не жывуць крумкачы.
Хто ня верыў наіўным прароцтвам і
Спачываць у сьнягі не залёг,
Ўзнагародаю за адзіноцтва ім
Блісьне бераг, як сьцяг перамог!
|