Ўздоўж абрыва, каля бездані, па самаму па краю
Свае коні хуткай плёткай прысьпяшаю, паганяю ...
Штосьці мне паветра мала, вецер п’ю, туман глытаю, -
Чую з нейкім захапленьнем: прападаю, прападаю!
Не зважайце, мае коні, на пасьвістваньне вы,
Маёй плёткі не слухайце сьпеў!
Ды толькі трапіліся коні наравістыя мне -
І дажыць не пасьпеў, дасьпяваць не пасьпеў
Коні я напаю, песьню скончу сваю -
Хоць імгненьне яшчэ на краі пастаю...
Згіну я - мяне віхура нібы пух садзьме з далоні,
І душа мая не знойдзе аніякага ратунку.
Вы, прашу, на крок спакойны пераходзьце, мае коні,
Шлях прадоўжыце хоць крыху да апошняга прытулку!
Не зважайце, мае коні, на пасьвістваньне вы,
Не пужае няхай плёткі сьпеў!
Ды толькі трапіліся коні наравістыя мне -
І дажыць не пасьпеў, дасьпяваць не пасьпеў
Коні я напаю, песьню скончу сваю -
Хоць імгненьне яшчэ на краі пастаю...
Мы пасьпелі: бо да Бога не прымаюцца спазьненьні, -
Што ж анёлы засьпявалі нешта злымі галасамі?!
Ці наўзрыд званочак плача пад дугою у трымценьні,
Або я крычу, каб коні не імчалі хутка сані?!
Не зважайце, мае коні, на пасьвістваньне вы,
Я прашу вас наўскач не ляцець!
Ды толькі трапіліся коні наравістыя мне -
Я дажыць не пасьпеў, песьню б скончыць пасьпець!
Коні я напаю, песьню скончу сваю -
Хоць імгненьне яшчэ на краі пастаю...
|