Дайце сабакам мяса -
Можа яны й пагрызуцца.
Дайце пахмельным квасу -
Напэу’на, яны пераб’юцца.
Каб не тлуснець груганам -
Стау’це пабольш пужалау’.
Кабы кахаць закаханым -
Дайце у’тульную хату.
У глебу кідайце зерне -
Мабыць і з’явяцца у’сходы.
Добра! Я буду пакорным!
Дайце мне толькі свабоду!
Сабакам, мясныя абрэзкі,
Далі. Яны не пагрызліся.
Далі прапойцам гарэлкі,
А яны не згадніліся.
Спадар груганоу’ пужае,
А груганы - не баяцца.
Пары у’ адзіна яднаюць,
А ім бы - раз’яднацца.
Лілі на глебу воду.
Збожжа нямашака. Цуда!
Учора далі мне свабоду.
Што з ей рабіць я буду?
|