Жыў блазар: ен знішчваў мінуты -
Сумныя мінуты тут ды там, -
Грым, парык, другія атрыбуты
Ен дарыў калегам - блазарам.
У светлым цырку, паміж нумарамі,
Незаўважна ды паражняком.
Зноў з’яўляўся блазар паміж намі,
Іншы раз з вар’яцкім каўпаком.
Наш глядач распешчан блазарамі
Прагне жартаў ен, трахнуў з машны
І крычыць: "Зрабі, каб рагаталі!
Калі блазар ты - хуччэй смяшы!’
Вось і мы... Пакуль ўслых бурчалі:
"Выйшаў на манеж, цяпер смяшы!" -
Ен тым часам усе, аб чым маўчалі
Ціханька выцягваў з душы.
Зноўку мы у сумленні - век дваццаты:
Цырк у нас, канешні, міравы,
Сапраўды, блазар быў сумнаваты -
Не вяселы, нават, не жывы.
Ну а ен, як быццам нейкі шэльма,
Раптам, пры святле, у дзве рукі
Браў журбу з унутраных кішэняў
Душаў, апранутых у пінжакі.
Потым мы смяялісь адурэла,
Пляцкалі, далоні раздрабя.
Не была жартоўнаю падзея -
Ен згінаўся ў чужой журбе.
Толькі балбача ды пустазвоня -
Усе журлівей станавіўся мім:
Ад таго, што груз чужога гора
Па звычаю, ен лічыў сваім.
Цяжкія маркоты, нават міму,
Ен згібаўся ў коле светлавым.
Усе гарчэй рабілісь пантамімы,
Пашыралась глыьіня маршчын.
Усе турботы нашы ды нягоды
Жменямі павыграьаў ен з нас.
Быцца абезбальваў нам роды -
А сабе аховы не прыпас.
Мы цяпер без болі рагаталі,
Радасна, па жудасным часам.
Вох, як нас прыемна абакралі -
Узялі усе, што замінала нам!
Час! Разбіў у кроў сабе калені,
Ен маукліва разважаў свае.
Рыжы усталявайся на арэне
ды зайшоў у кожнае жыцце.
Ліха наша вынес добры геній
За кулісы - вось и смешна ўсім.
Раптам - рой украдзенных імгненняў
Сабраўся выключна у ім адным.
У сотнях тысяч лямп пагаслі свечкі.
Барабанаў дробат - цішыня.
Надта многа ен узваліў на плечы.
Момант - ды пашкоджанна спіна.
Гледачы - ды людзі паміж імі -
Разважалі - п’яніца упаў...
Блазар у апошней пантаміме
Загуляўся - ды перагуляў.
Ен застыў не дзесці, не за морам -
Каля нас, чало зямле схіліў.
Першы клоун захліпнуўся горам
Проста моц сваю не разлічыў.
Крочыў я наперад неўтаміма,
Ды паспеў схіліцца перад ім.
Гэты трук - ужо не пантаміма:
Смерць была - царыцай пантамім!
Злодзей той з каленяў зрэзаў путы,
Ноччу не выкрадваў каней.
Мім памер. Ен знішчваў мінуты -
Сумныя мінуты ў людзей.
Многія, хто выхвалення дзеля
Не даваліся: нядрэнна й так!
Блазар падыходзіў плямай белай
Ціха ды бязгучна - на руках...
Знікнуў, кануў ен, - як ветрык здзьмунуў!
Можа гэта жарта дзівака?...
Толькі я каўпак яму - прыдумаў -
Гэты блазар быў без каўпака!
|