Падумаеш - нявельмі з жонкай гладка,
Падумаеш - хваробы з галавы,
Падумаеш - аграбілі ўпарадным, -
Дык будзь яшчэ ўдзячны, што - жывы!
Ну што з таго - пакутвае сакрома,
Ну што з таго - гарэлка ў крыві,
Ну што з таго - калі турнулі з дому, -
Дык будзь яшчэ ўдзячны, што - жывы!
Пляваць - партнер па покеру даў дубу,
Пляваць - што ноччу сніцца дамавік,
Пляваць - ў "Сафіі" выбілі два зубы, -
Дык будзь яшчэ ўдзячны, што - жывы!
Так, добра - ну, заснуў калісь ўапілках,
Так, добра - далі ў сківіцу з нагі,
Так, добра - пацягнулі на насілках, -
Дык будзь яшчэ удзячны, што - жывы!
Так, праўда - той, хто хоча, той і можа,
Я, праўда - вінаваты, Бог - Святы!
Так, праўда - ды адно мяне трывожа, -
Каму мне быць ўдзячным, што - жывы!?
|