Я не люблю фатальнага сыходу,
І ад жыцця мне стомы не чуваць.
Я не люблю любую пару года,
Калі мне не даводзіцца спяваць.
Я не люблю халоднага цынізму,
Ва ўзрушанасць не веру, і яшчэ -
Калі чужы чытае мае пісьмы,
Заглядваючы скрозь маіх вачэй.
Я не люблю, калі напалавіну,
Калі гаворку нехта перарваў.
Я не прымаю выстралаў у спіну,
Таксама супраць стрэлу твар у твар.
Я ненавіджу плёткі кшталту версій,
Сумненняў цяг і почасцяў іглу,
Або калі заўсёды супраць шэрсці,
Або калі жалезам ды па шклу.
І не люблю я ўпэўненасці сытай,
Ды лепш няхай адмовяць тармазы.
Шкада, што гонар у людзей забыты,
Бясчэсце перапоўнена ў разы.
Калі я бачу зломанае крылле -
Я не шкадую - і не проста так,
Бо не люблю насілле і бяссілле,
Шкадую толькі на крыжы Хрыста.
Я не люблю, як смеласці бракуе.
Не па сабе, калі нявінных б’юць.
Калі душу гвалтоўна атакуюць,
За тое больш-калі ў яе плююць.
Я не люблю манежы і арэны -
На іх мільён мяняюць па рублю.
Няхай ідуць насустрач перамены -
Ніколі гэта я не палюблю.
|