Калі вада сусветнага патопу
Да берагоў надумала вяртанне.
З пены адыходнага патоку
На бераг выйшла светлае каханне.
І растварылася на першым кроку
Да тэрміну, лічы, без развітання.
І цудзікі - такія шчэ жывуць -
Удыхаюць на ўсе грудзі каламуць.
Не прагнуць ні пашан, ні пакарання,
І дыхаючы быццам проста так,
Трапляюць выпадкова ў роўны такт
Такога ж, ды няроўнага дыхання.
А пачуццю, нібыта караблю,
Доўга заставацца на плыву.
Перш чым усвядоміць, што “люблю”,
Тое, што і дыхаю, жыву!
Спатоліць прагу дзіва вандраванняў.
Каханне - гэта неабсяжны свет
І з рыцараў падчас выпрабаванняў
Праверыць строга справы і імпэт.
Запатрабуе далечных расстанняў,
Скавае ў шчыльны бессані карсет.
Назад вар’ятаў нельга павяртаць,
Яны расплату згодныя трымаць.
Сваім жыццём бы нават рызыкнулі,
Каб не парваць, надзейна захаваць,
Нітачкі пахіслівую жарсць,
Якую паміж імі працягнулі.
Свежы вецер процьма ап’яняў,
З ног збіваў і мёртвых уздымаў,
Бо калі ніколі не кахаў,
Значыць, ты не жыў, а існаваў!
Ды многіх захлынуў паток кахання,
Не дакрычышся, хоць заўсёды кліч.
Рахунак ім - пустыя нараканні,
Іх лёс нібыта незгасальны зніч.
А мы паставім свечкі памінання,
Тым, хто ў жыцці паведаў смак кахання.
Іх галасы зліваюцца ў дуэт,
Душы іх спазнаюць лепшы квет.
І вечнасці для іх адно дыханне,
Сустрэцца ім са ўздыхамі пад такт
На крохкіх пераправах і мастах,
На вузкіх міжсусветных скрыжаваннях.
Я лугі каханым засцілаю,
Хай варожаць росную траву.
Дыхаю, а значыць, я кахаю.
Я кахаю, значыць, я жыву.
|