Мне гэты бой не забыць аніяк.
Водар ад смерці горкі.
З неба ж маўклівым дажджом наўскасяк
Падаюць зоркі.
Чарговая ўпала, і я пажадаў
Выйсці жывым з сутычкі.
Гэтак жыццё я паспешна звязаў
З дзівнаю знічкай.
Нам загадалі вяршыню здабыць,
Не шкадаваць патроны.
А з неба яшчэ адна зорка ляціць
Вам на пагоны.
Я ўжо падумаў, мінула бяда,
Думаў, было куды дзецца.
А з неба шалёнае зоркі ўдар
Проста пад сэрца.
Зорак на небе як пчол у раях.
Поўна з вяршком, з гарою.
Каб не забілі, хадзіў бы і я.
З зоркай героя.
Я б тыя зоркі ўсе сыну аднёс
Проста на шчасця.
Марна гараць яны ў нетрах нябёс.
Дзе б тут упасці.
|