І чаму ўсё ня так? Нiбы усё, як тады:
Тое ж неба, iзноў, як вясною,
Той жа лес, той жа пах усё той жа вады.
Толькі ж не... Не вярнуўся ён з бою.
Як жа мне зразумець, хто меў права пазнаць
У нашых спрэчках без сну i спакою,
Яго толькi мне зараз ня стала хапаць,
Калi ён не вярнуўся ўжо з бою.
I маўчаў ён няўчас, i ня ў такт падпяваў,
Ён заўжды гаварыў не парою,
Ён мне спаць не даваў, ён на ўсходзе ўставаў,
Учора ж, бач, не вярнуўся ён з бою.
Нешта пуста цяпер... Што я тут гаманю:
Мы ж сям’ёю жылi з iм адною...
Для мяне быццам дождж хвастануў па агню,
Як пачуў: не вярнуўся ён з бою.
Сёння рынула, нiбы з палону, вясна,
Самылкова гукнуў я зарою:
"Сябар, дай дакурыць", - а ў адказ цiшыня...
Не вярнуўся ж учора ён з бою.
Нават з мёртвымi нам не сканаць у бядзе -
Нашы паўшыя як вартавыя...
Адбiвауцца неба ў гаi, бы ў вадзе,
Дрэвы быццам стаяць нежывыя.
Нам i месца ставала заўжды ў будане,
Мы i час свой дзялiлi гурбою...
Усё цяпер аднаму, ды здаецца ўсё ж мне,
Што не ён... не вярнуўся я з бою.
|