Стук сэрца ня чуе ўжо сёння баец,
Яно для прысад i дзяўчатак.
Я падаю грудзьмi схапiўшы свiнец,
Згадаўшы цябе, мой нашчадак:
На гэты раз мне не вярнуцца,
Другi адразу стане ў шыхт,
Мы не паспелi, не паспелi азiрнуцца,
I ўжо сыны, ужо сыны iдуць у бой.
Вось нехта сказаў: "Пасля нас хоць патоп"
I як у бездань пакрочыў з акопу.
Я ж дзеля таго свой пакiнуў акоп,
Зусiм не было каб патопу.
I вочы вось ужо заядуцца,
Навек злiюся я з зямлёй.
Мы не паспелi, не паспелi азiрнуцца,
I ўжо сыны, ужо сыны iдуць у бой.
Хто ж заменiць мяне, хто падымецца в бой?
Прыйдзе да запаветнага мосту?
I мне закарцела: "Хай будзе вунь той,
Апрануты не па ўзросту".
Паспею я шчэ ўсмiхнуцца,
Я бачу, хто iдзе за мной.
Мы не паспелi, не паспелi азiрнуцца,
I ўжо сыны, ужо сыны iдуць у бой.
У разрывах ня чуе стук сэрца баец,
Маё ж гучна б’е на астатак.
Ды ўсё ж мой канец - яшчэ не канец.
Канец - гэта чыйсьцi пачатак.
Дык вочы вось ужо звядуцца,
Навек злiюся я з зямлёй.
Мы не паспелi, не паспелi азiрнуцца,
I ўжо сыны, ужо сыны iдуць у бой.
|