- Вой, Ванька, глянь, якія блазны там,
рот - хоць завязкі прывяжы.
Ды й да чаго, Вань, размалёваты,
I гаманяць, што алкашы.
А той падобны, не, а праўда, Вань,
на швагра, такая ж п’янь.
Ды не, ты глянь, не-не, ты глянь,
я праўда, Вань.
- Паслухай, Зін, ты кінь пра швагра.
Які ня ёсць - сваяк ён мне.
Сама пракураная швабра,
глядзі, заенчыш у мяне!
Чым балбатаць, узяла б, Зін,
у антракт зганяла ў магазін.
Што, не ідзеш? Ну я адзін,
пасунься, Зін.
- Вой, Ванька, глянь, якія карліцы,
джэрсі на ўсіх, не абы што.
На нашай Пятай швачнай фабрыцы,
наўрад ці так пашые хто.
А у цябе, дальбог жа, Вань,
ну ўсе сябры такая рвань,
і п’юць яны ў такую рань
такую твань.
- Мае сябры хоць не ў балоніі,
але ня цягнуць жа твае,
а гадасць п’юць ад эканоміі.
Хоць раніцой, ды на свае.
Ды й у цябе самой жа, Зін,
у сямідзесятым быў грузін,
дык ён зусім сярбаў бензін.
Узгадай жа, Зін.
- Вой, Вань! Глядзі вось папугайчыкі!
Не, я дальбог жа закрычу.
А гэта, хто ў куртатай маячцы?
Я, Вань, такую ж вось хачу.
У канцы квартала, праўда, Вань,
Ты мне такую ж "згламыздань".
Ну, што "адстань", заўжды "адстань",
Мне крыўдна, Вань!
- Ты памаўчы, Зінок, пра маячкі.
Хана ўжо прэміі маёй.
Хто мне пісаў на службу скаргачкі?
Не ты? Ды я іх прачытаў.
А гэту майку, праўда, Зін,
Табе ўсьцягні - дык смех адзін
Табе ж шытва купляць тузін,
дзе грошы, Зін?
- Вой, Вань, памру ад акрабатыкаў!
Глядзі, адзін скакаць як стаў.
Загцэха наш, таварыш Сацюкаў
нядаўна ў клюбе так скакаў.
А ты дахаты прыйдзеш, Вань,
З’ясі ды сядзеш як цурбан,
ці вось крычыш, калі не п’ян.
Ты што, Іван?
- Ты, Зін, на грубасць нарываешся,
Ужо ж ніколі не змаўчыш.
За дзень тут так нашкіндыбаешся,
дадому прыйдзеш - ты сядзіш,
ну і мяне, вядома ж, Зін,
адразу цягне ў магазін,
а там сябры... а я дык, Зін,
не п’ю адзін.
Ага, аднак жа вунь гімнастаўка
Глядзі, вось ногі на вінтах,
Хіба ў кафэ малочным "Ластаўка"
афіцыянтка можа так.
Ну, а твае сяброўкі, ЗІн,
ўсе вяжуць шапачкі для зім,
ад іх панылых абразоў
блажэеш зноў.
- Як, Вань, а Лілька Федасеева?
Касірша пры ЦКПА,
Што сам ты лез на наваселіі,
Яна дык вельмі нябрыдка.
А каб ня лаяцца нам, Вань,
Давай у водпуск - ў Ерэван,
ну што "адстань", I зноў "адстань!"
Аж крыўдна, Вань.
|