Я не люблю фатальнасці ў зыходзе,
I за жыццё заўсёды пастаю.
Я не люблю пару любую ў годзе,
калі вясёлых песняў не пяю.
Я не люблю халоднага цынізму,
ня веру ў захапленне і яшчэ,
калі чужы мае чытае пісьмы,
ягоны хцівы зірк мяне пячэ.
Я не люблю, калі напалавіну
ды і калі забылі на ўгавор.
Я не люблю, каб нам стралялі ў спіну,
Таксама супраць стрэлаў я ва ўпор.
Я ненавіджу ў плётках выгляд версій,
згрызот сумненняў, нахвальбы іржу,
ды і калі ўвесь час насупраць шэрсці,
ды і калі жалезам ды па шклу.
Я не люблю упэўненасці сытай,
Хай лепей тармазы адмовяць мне.
Як прыкра мне, што цнота ўжо забыта,
А ў гонары праклёны, хіба не?
Калі я бачу зломленае крылле,
Пра шкадаванне забываю дачыста.
Я не люблю насілля і бяссілля,
ды вось шкада раскрыжаванага Хрыста.
Я не люблю, калі баяцца мушу,
і не люблю, як хто бязвінных б’е.
Я не люблю, як хто мне лезе ў душу,
Ну а тым больш, калі ў яе плюе.
Я не люблю манежы і арэны
На Іх мільён сыходзіць па рублю.
Няхай наперадзе I будуць перамены,
Я гэтага ніяк не палюблю.
|