Я калісьці памру - мы калісьці заўжды паміраем. Як бы так угадаць, каб не сам - каб ў спіну нажом. Бо забітых чадзяць, адпяваюць і пестуюць раем... Не скажу пра жывых, а нябожчыкаў мы беражом. Тварам выпнуся ў гразь, завалюся на бок артыстычна, І на крадзеных клячах душа паімчыцца ў галоп. Я ў садах райскіх яблыкаў бледна-ружовых пазычу... Ды вартуюць сады і страляюць, не пудзячы, ў лоб. Прыскакалі. Гляджу я - не райская штось панарама: злая пустка і глухое, глухое нішто на павеў. Між чужога нічога ўзвышалася ўступная брама, і вялізны этап - тысяч пяць - на каленях сядзеў. Як караннік заржэ! Я сцішыў яго ветлівым словам, ды калючкі з бакоў ледзьве выдраў, і грыву заплёў. Пасівелы старык надта корпаўся доўга з засоўам, І крактаў і бурчэў, і не змог адчыніць - і пайшоў. Ані гуку не выдаў люд змучаны як перад сконам, з анямелых каленяў на кукішкі ўраз перасеў. Тут маліна, братва, - нас вітаюць малінавым звонам! Круг сябе паўтарыў, і распяты над кругам вісеў. Пасівелы старык - ён на варту крычаў, камісарыў - і прыбеглі з ключом, і задумалі зноў адчыняць. Нехта шворнам іржавым, што ёсць моцы, аб рэйкі ударыў - і як рынуцца ўсе ў тую радасную благадаць!         Кожны хоча як лепш, а ды шмат мне затойваў ў сховах, мне даволі сяброў, над труной плачу жонкі б лоп. Ну а я - набяру для іх яблыкаў бледна-ружовых... Ды вартуюць сады і страляюць не пудзячы ў лоб. Я сканаў на задах, ні пры свечках ў старых кандэлябрах, не ў мядовым святле божы сын, а ў палаце халоп. Вось і гушчы-сады, дзе не зліжаш марожаных яблык, і вартуюць сады. Я забіты, не пудзячы, ў лоб.
       
Прэч ад гэтых месць гіблых пагнаў я стрывожаных коней, коні просяць аўсу, цуглі я закусіў пазе мне. З поўнай пазухай яблыкаў еду я па пакручастым прадоннем да цябе я пешаю. Ты і з раю чакаеш мяне.
© Рыгор Барадулін. Пераклад, 2009
© Зьміцер Бартосік. Выкананне, 2009
© Viktoras Pustovojus. Выкананне, 2014