Цямнее вечар ўваччу,
Ад шторму, што змывае далі,
Смугу даверыўшы плячу,
Звысоку я адзін сачу,
Як чарапы ламаюць хвалі.
Паспачуваць даю зарок,
Загінулым, але здалёк.
Я чую хрып і звон, і скон,
І лютасьці адхон адпеты
Ня жарты узяць такі разгон,
Сабраўшы моц прабіць заслон,
І карак свой зламаць ля мэты.
Я спачуваць даю зарок,
Загінулым, але здалёк.
Усьпенены табун цячэ,
Кудлаціць грывы навальніца,
Захоча хваля ўстаць яшчэ,
Ёй нехта ногі падсячэ,
І ў прорву рухне кабыліца.
Паспачуваць я дам зарок,
Загінулым, але здалёк.
І прыйдзе мой чарод усьлед,
Мяне люцей цясьніць да краю,
Нібыта цесны гэты сьвет,
Я надламлю сабе хрыбет,
І галаву сваю зламаю.
Хай нехта дасьць сабе зарок
Паспачуваць, хаця б здалёк.
Сядзяць шматлікія ў вяках,
Па берагах і назіраюць,
Уважліва і пільна як
Тут іншыя на камянях
Галовы і хрыбты ламаюць.
Паспачуваць далі зарок
Загінулым, але здалёк.
Ды ў прысьмерках начнога дна,
У глыбінях дзе адчай згарае,
Устане хваля як сьцяна,
Неімаверная адна,
На бераг рынецца яна
І ўсіх глыне, хто назірае.
Паспачуваць я дам зарок
Загінулым, але здалёк.
|