Праз вякі, праз пяскі, праз сьнягоў каламуць -
ўсё імкнецца цяплом наталіцца пасьпець.
Дык чаму ж тыя птушкі на поўнач лятуць,
калі трэба ім толькі на поўдзень ляцець?
І не трэба ім веліч фальшывая,
вось пад крыламі скончыцца лёд.
І спаткае іх шчасьце птушынае -
ўзнагародай за дзёрзкі палёт.
Дык чаму ж не жылося, не спалася нам?
Што на хвалі высокай нас выгнала ў шлях?
Зьзяньне пасьвіць не доліла нашым вачам,
гэта рэдка здараецца нават у снах.
Цішыня. Толькі чайкі - маланкамі,
мы іх кормім пустэчаю з рук.
За бязмоўнасьць аддзякай з галяктыкі
будзе нам не разгублены гук.
Так даўно сьняцца нам толькі белыя сны,
ўсе адценьні - сьцюдзёны сьнягі замялі.
Мы асьлеплі даўно ад такой белізны,
ды звычаем ад чорнай палоскі зямлі.
Наша горла маўкліва мароз пячэ,
наша слабасьць растае, як цень.
І аддзякай за ночы роспачы
будзе вечны палярны дзень.
Поўнач, воля, надзея, - ўвесь край без граніц.
Сьнег бяз бруду, нібы жыцьцё без маны.
Груганы нам ня выдзяўбуць вочы з вачніц -
а таму што не водзяцца тут груганы.
Хто не верыў прароцтву дрымотнаму,
ў сьнег не лёг адпачыць пры сьвятле, -
То аддзяку за шчырасьць самотную -
лёс аднойчы сустрэчу пашле.
|