Навошта шпаною
мне быць ці бандытам?
Я лепш далучуся
да антысэмітаў.
На іхным баку, -
хай няма і законаў, -
Падтрымка і энтузіязм
ста мільёнаў.
Вось вырашыў я,
што камусьці быць бітым.
Даведацца трэба,
хто ж гэта - сэміты?
Магчыма, яны -
вельмі добрыя людзі,
Быць можа, гадоў пяць
за іх мне прысудзяць?!
Але мой настаўнік -
п’янтос з бакалеі -
Сказаў, што сэміты -
дык гэта габрэі.
Шанцуе мне так,
што я скончыў вагацца:
Я ўжо не трасуся,
каго мне баяцца!
Мацуюся я,
бо з глыбокай пашанай
Адношуся я
да Альбэрта Айнштайна.
Прабачце вы мне,
запытаю міжвольна,
Аднесьці куды мне
Абрама Лінкольна?
Між імі - ў пакутах
ад Сталіна Каплер,
Між імі - шануемы мной
Чарлі Чаплін,
Мой сябар Мільштэйн
і ахвяры фашызму,
Там нават і сам
заснавальнік марксызму.
Але ж той п’янтос
мне казаў пад каўбаску,
Што п’юць яны кроў
немаўлят хрысьціянскіх.
І хлопцы аднойчы
ў піўнушцы казалі,
Што Бога яны
неяк раскрыжавалі.
Ім трэба крыві!
І яны бессаромна
Мардуюць сланоў
у зьвярынцах штодзённа.
І гэта яны ж
у народа пакралі
Ўсё жыта, што летась
калгасы сабралі.
Ля Курскай, Казанскай,
Смаленскай чыгунак,
Як богі жывуць -
усюль гэткі малюнак.
Нічога для справы
такой не шкадую -
І б’ю я жыдоў,
і Расею ратую!
|