Новыя левыя - хлопцы нястомныя,
З чырваньню сьцягаў, шалёнаю плоймаю,
Што вабіць вас у сярпах так і ў молатах?
Ці хто абкураны з вас і абколаты?!
Слухаю гучных прамоўцаў-вар’ятаў я:
«Экспрапрыяцыя экспрапрыятараў...»
Бачу партрэты зь вядомымі тварамі -
З Мао, Дзяржынскімі ды Чэ Геварамі.
Як зразумець, хто тут левыя, правыя...
Ведаю, ўлада - жанчына крывавая.
Коркам у кожнай бутэльцы быць - весела,
Месяц-другі б у Бутырках правесьці вам!
Не мітусіся, мадам перакладчыца,
Я не сьпяю, надакучыла, значыцца!
Цьвёрда стаяць на сваім некаторыя,
Ім магу даць я падручнік гісторыі.
|