Ня трэба нам сюжэты ды інтрыгі -
Мы чулі пра забойствы ды шантаж.
Напрыклад, на Зямлі найлепшай кнігай
Лічу я кодэкс Крымінальны наш.
Калі віно сядзіць ужо ў пячонках,
Ці галава баліць, як у гульца,
Я кодэкс разгарну зь любой старонкі -
І не магу! Чытаю да канца.
Сябрам не растлумачваў я сакрэтаў,
Бо ведаў, што ў пашане ў іх налёт.
Вось толькі што я прачытаў пра гэта:
Ня менш за тры, ня больш за дзесяць год.
Вы ж толькі зразумейце, небаракі, -
Радкі, якім раманы не раўня.
Ў іх доўгія, як тэрміны, баракі,
Скандалы, бойкі, карты ды хлусьня.
Ня бачыць мне б радкоў абрыдлых гэных! -
За кожным бачу я чый-небудзь лёс,
І рады я, калі артыкул - дрэнны:
Бо каму-небудзь пашанцуе ўсё ж...
І сэрца пачынае птушкай біцца,
Калі артыкул свой пачну чытаць.
І ў скронях кроў грыміць ды мітусіцца,
Нібыта мент, калі прыходзіць браць.
|