Хто сказаў, што згарэла датла,
Што нам семя ў Зямлю больш не кінуць?
Хто сказаў, што памерла яна?
Не, Зямлі нашай нельга загінуць!
Мацярынства не ўзяць у Зямлі,
Не адняць, як не вычарпаць мора.
І Зямлю не агню аддалі.
Не, яна пачарнела ад гора.
Як разрэзы, траншэі ляглі,
А цяпер яны шрамамі сталі.
Тыя голыя нервы Зямлі
Незямныя пакуты зазналі.
Яна вынесе ўсё спакваля -
Не запісвай яе ты ў калекі!
Хто сказаў: “Не спявае Зямля,
Бо яна замаўчала навекі”?
Не! Звініць у руках скавыша
З ран, аддушын шматлікіх, як сотаў.
Зямля-матухна - наша душа.
А душу ўсё ж не вытаптаць ботам.
Хто сказаў, што памерла яна?
Не, Зямлі нашай нельга загінуць...
|