На брацкіх магілах не ставяць крыжоў,
І ўдовы на іх не галосяць.
Сюды ўсе прыходзяць з адкрытай душой
І кветак букеты прыносяць.
Калісь тут ад болю крычала зямля.
А зараз - гранітныя пліты.
Хто скажа: «У кожнага - доля свая»?
Ўсе долі ў адзіную зліты.
А ў Вечным агні бачу ўспыхнуўшы танк,
У полымі рускія хаты,
Палаюць Смаленск, і нямецкі рэйхстаг,
І сэрца героя-салдата.
Ля брацкіх магіл не пабачыш удоў -
Мацнейшыя ходзяць тут людзі...
На брацкіх магілах не ставяць крыжоў.
Ды з гэтага лепей ці будзе?!
|