Час паклікаў - мужчыны пайшлі
Праз адчай, ліхалецце, трывогі
I расталі у пыле дарогі
На абшарах вялікай зямлі.
Выцякаюць зярняты з калосся -
Гэта слёзы забытых палёў.
I халодных вятроў шматгалоссе
Быццам крык жураўлёў.
Мы ў вас верым і стрэнемся зноў!
Ў добры час, ў добры час, ў добры час!
Спадарожныя ветры хай лашчаць вам рукі і спіны.
Вы павінны вярнуцца дамоў,
Вербы плачуць па вас,
I без вашых усмешак сівеюць і сохнуць рабіны.
Мы ў высокіх жывём церамах.
Дзе ж вы, мары мае, спадзяванні?
Адзінота-туга і чаканне
Пасяліліся ў гэтых дамах.
Ды наведваю тыя двары я
Успамінаў дзіцячых сваіх,
Хоць прыеліся песні старыя
I не хочацца іх.
Мы ў вас верым і стрэнемся зноў!
Ў добры час, ў добры час, ў добры час!
Спадарожныя ветры хай лашчаць вам рукі і спіны.
Вы павінны вярнуцца дамоў,
Вербы плачуць па вас,
I без вашых усмешак сівеюць і сохнуць рабіны.
Ўсё ахоплена болем адным.
I гучыць безупынна і чыста
Малітоўны той голас вячысты,
Што вяшчуюць здалёку званы.
Што наперадзе - непрадказальна,
Але вас мы сустрэнем - любых.
Толькі б не пустата пахавальных,
Не прадбачанне іх.
Мы ў вас верым і стрэнемся зноў!
Ў добры час, ў добры час, ў добры час!
Спадарожныя ветры хай лашчаць вам рукі і спіны.
Вы павінны вярнуцца дамоў,
Вербы плачуць па вас,
I без вашых усмешак сівеюць і сохнуць рабіны.
|