Мне ўвечары запальваюць свечы,
І вобраз твой абкурвае дым,
Хоць ведаю, што час заўсёды лечыць,
Але я не хачу мірыцца з тым.
Цяпер не страчу вечнага спакою,
Бо ўсе, што ёсць: і горасці і мёд,
Не ведая, яна ўзяла з сабою,
Спачатку - у порт, пазней - у самалёт.
Мне ўвечары запальваюць свечы,
І вобраз твой абкурвае дым,
Хоць ведаю, што час заўсёды лечыць,
Але я не хачу мірыцца з тым.
Ў душы маёй - пустынная карціна.
Ну што стаіце над маёй пустой душой?
Абрыўкі песен там і павуціна,
А ўсё астатняе яна ўзяла з сабой.
Цяпер мне ноч запальвае свечы,
І вобраз твой абкурвае дым,
Хоць ведаю, што час заўсёды лечыць,
Але я не хачу мірыцца з тым.
У душы маёй - усе мэты без дарогі,
Калі ў яе ты пільна паглядзіш,
Убачыш рэшткі фраз і дыялогаў,
Астатняе - дык Францыя, Парыж.
Няхай мне ноч запальвае свечы,
І вобраз твой абкурвае дым,
Хоць ведаю, што час заўсёды лечыць,
Але я не хачу мірыцца з тым.
|