Мне скулы прыкрасцю ўсё зводзіць:
Здаецца мне каторы год,
Я ёсць - і там жыццё праходзіць,
Няма - ідзе, наадварот.
А далей - болей, кожны дзень
Стаў слышаць злыя галасы:
- Дзе ты - там толькі мараў цені,
Няма цябе - як цуд лясы.
Чакаеш толькі, даганяеш,
Ілжэш, баішся не паспець,
Смяешся меней і, унікаеш,
Пачаў развучвацца пець!
Як дым твае рэсурсы таюць,
І сам шпурляеш усё запар.
А сэнс? Дзе ты - там не лятаюць,
Няма цябе - лунання дар.
Я веру крыку, вою, брэху,
Я меў сяброў, але, усё ж,
Дражніўся з ворагамі рэхам,
Самападмана вострыў нож.
Жыву я без чакання цудаў,
Ад сораму не зробіць удых -
Адсюль заўсёды, як ад бруду,
Мне б збегчы некуды туды.
Хоць усё прапой, пратарабань я,
Хоць голым выйдзі пад выццё.
Пустое ўсё: тут - празябанне,
А дзесьці там - як мёд жыццё.
І поспех быў, Зямля трымала,
Я рэчы ўзяў - і ў “райскі сад”.
Але ўсё роўна была мала,
І ўраз хацелася назад.
|