На брацкіх магілах не ставяць крыжоў,
І ўдовы на іх не рыдаюць.
Ляжыць ля падножжа букет васількоў,
І Вечны агонь палыхае.
Раней узлятала зямля да нябёс,
Цяпер тут - гранітныя пліты.
Скажыце, хто вызначыць кожнага лёс,
Як лёсы ў адзінае зліты?!
А ў Вечным агні - бачу спалены танк,
Гараць беларускія хаты,
Палае Смаленск і палае рэйхстаг,
Палае тут сэрца салдата.
Не бачна ў жалобе ля помніка ўдоў -
Сюды ходзяць моцныя духам...
На брацкіх магілах не ставяць крыжоў,
А ў сэрцах - трывога і скруха.
|