Дык чаму ўсё інакш? Сёння ж так, як заўжды:
Звыклы неба блакіт надо мною,
Тыя ж лес, і паветра, і бляск ад вады...
Толькі ён не вярнуўся з бою.
Не магу зразумець, хто праўдзівей каго
Быў у спрэчках без сну і спакою...
Ды цяпер я адчуў: не стае мне яго, -
Ен учора не выйшаў з бою.
Не да месца маўчаў і не ў такт падпяваў,
Гаварыў пра сваё, дарагое.
Прачынаўся з усходам і спаць не даваў.
А ле вось - не вярнуўся з бою.
Апусцела зямлянка цяпер без яго.
Азірнуўся: заўжды ж было двое!..
Для мяне - быццам ветрам задзьмула агонь, -
Ён учора не выйшаў з бою.
Як з палону, прарвалася смела вясна.
Памыліўшыся, клікнуў яго я:
"Сябар, дай прыкурыць!" - а у адказ - цішыня...
Гэта ж ён не вярнуўся з бою.
Аніколі не кінуць у горы-бядзе
Нашы паўшыя, як вартавы
І люструецца неба ў лясах, бы у вадзе
Гуртам ёлкі стаяць маладыя.
Мы бывалі шчаслівей, відаць, удвайне,
Калі час свой дзяліў ён са мною...
Гэта ўсё аднаму? І здаецца ўжо мне,
Быццам я не вярнуўся з бою.
|