Час артабстрэлу, мусіць, не настаў -
Гадзіна для пяхоты перадышкі,
Гадзіна толькі да вялікіх спраў:
Каму - да ордэна, ну а каму - да «вышкі».
Гадзіна, не напішам ні радка -
Мальба багам вайны артылерыстам!
Такая доля ці нядоля ў штрафніка:
Нам не пісаць «...лічыце камуністам».
Гарэлку піць перад атакаю - мура!
Мы выпілі сваё калісь у святы й будзень,
І вось таму мы не крычым «ура» -
Са смерцю ў хованкі гуляцца моўчкі будзем.
У штрафнікоў адзін закон, адзін канец:
Калі рубай фашысцкага бадзягу!
Калі грудзьмі не зловіцца свінец,
Медаль на грудзі зловіш за адвагу.
Дык біць штыком - ратунак галавы,
Рукой надзейней - не пачуеш болю.
Як застанешся ўсё-такі жывы,
Гуляй, галота, ад рубля і болей!
Чужым не зразумець маральных струн,
Як нішчым, разбіваем іх калоны.
Рыхтуйце лепей лес сабе для новых трун,
Калі ідуць штрафныя батальёны.
Вось шэсць нуль-нуль. Абстрэлу час настаў:
Ну, бог вайны, лупі без перадышкі!
Адна гадзіна да галоўных спраў:
Каму - да ордэна, а большасці - да «вышкі»...
|