Я рос, бы ўся дваровая шпана: Глушыў гарэлку, песні пеў начамі, І не любілі мы Сярожку Фаміна, Бо ён не быў, здавалася, адчайным. Сядзелі мы аднойчы ў Фаміна: Збірацца тут было для нас не нова... Што пачалася страшная вайна, Сказаў нам Молатаў у памятнай прамове. «Стары, - казалі мне, - хоць і вайна, Але браню табе дае завод “Кампрэсар”. Адмовіўся - Сярожку ж Фаміна Збярог ад фронту бацька (ён - прафесар!). Я за Радзіму, што ў мяне адна, Лью кроў сваю, а сэрца пратэстуе, Бо лью я кроў і за Сярожку Фаміна, А ён сядзіць і толькі час марнуе. Цяпер ён ходзіць, пэўна, па кінах, Дзе хроніка пра нас перад сеансам... Сюды б хутчэй Сярожку Фаміна, Каб зведаў ён, што значыць фронт германскі. ...Закончылася ў рэшце рэшт вайна, Як быццам скінулі з плячэй мы тоны друзу... Сустрэў на вуліцы Сярожку Фаміна, - А ён... Герой Савецкага Саюза.
© Расціслаў Бензярук. Пераклад, 2015