Я не люблю сьмяротнага зыходу,
Бяз стомы на сваім жыцьці стаю.
Я не люблю ніякай пары году,
У час якой хварэю альбо - пью.
Я не люблю халоднага цынізма,
Узьнёсласьці ня веру, і тым больш -
Калі чужы мае чытае пісьмы,
Кідаючы з-за сьпіны позірк-нож.
Я не люблю, калі - напалавіну
Ці перапыняць гутарку наўпрост.
Я не люблю, калі страляюць ў сьпіну,
Я супраць, калі руля цэліць ў рот.
Я ненавіджу чуткі кшталту вэрсій,
Сумневаў чарвяка, шанотнасьцяў іглу,
Альбо - калі заўсёды супраць шэрсьці,
Альбо - калі мэтал дзярэ па шклу.
Я не люблю упэўненасьці сытай -
Хай лепей не спрацуюць гамачы.
І прыкра мне, што Гонар тут забыты,
А ў ласцы зноў аблуды слугачы.
Калі зламаныя я бачу крылы -
Ня маю шкадаваньня, нездарма:
Я гвалту не люблю, таксама й хіласьць,
Адно шкада - укрыжаванага Хрыста.
Я не люблю, калі баяцца мушу.
І прыкра мне, калі бязьвінных бьюць.
Я не люблю, калі мне лезуць ў душу,
А болей - дык калі ў яе плююць.
Я не люблю манежы і арэны:
На іх мільён мяняюць па рублю.
І хай наперадзе чакаюць перамены -
Ніколі я таго не палюблю.
|