Пацягні за край заслону шчыльную -
Такая цяжкая, старэнькая куліса:
Вось які быў час да нас прыхільны,
Ураўнаважаны - зірні, Аліса!
Ды... радасна гадзінаў не лічылі
Шчасьлівыя,
Дні свае маруднымі лічылі
Імклівыя,
Падганялі Час, гады і хвілі
Крыклівыя,
Забівалі Час, амаль забілі -
Яны, вы, я...
Час ня круціць коламі -
Колы сталі хворымі,
Бо спаліла трэньне горш за полымя.
Час на нас абразіўся, і болей мы
Ўжо ня зьверым часу зь яго коламі.
І дванаццаць не праб’е апоўначы,
Не дачкаесься і поўдня, хоць маліся!
Бо спыніўся Час, сябе ня помнячы, -
Такі абражаны - зірні, Аліса!
І... на гадзіньнік роспачна зірнулі
Шчасьлівыя,
Жаласныя песьні зацягнулі
Шчымлівыя,
Рты свае вялізныя замкнулі
Крыклівыя,
Хорам пазяхнулі і паснулі -
Яны, вы, я...
Колы змаж гадзіньніку,
Бо вядома й цыніку,
Трэньне забівае Час у выніку.
І ня будзе шчасьця без гадзіньніка -
Ні табе, ні Часу, ні гадзіньніку!
|