Уверсе й долу - лёд: паміж гібею.
Праб’юся ўгору? Прасьвідрую ніз?
Найлепш - наверх, каб не згубіць надзею,
А там - да справаў, у чаканьні віз.
Лёд нада мною, надламіся, трэсьні!
Я ў поце, як руплівец на жніве...
К табе вярнуся караблямі зь песьні,
І кожны верш забыты ажыве.
Жыву менш за паўвека - сорак зь нечым, -
Сагрэты Збаўцам і цяплом тваім.
Мне ёсьць што сьпець, устаўшы перад Вечным,
Мне ёсьць чым апраўдацца перад Ім.
|