Я страшна сумую, я сохну з нуды.
І думка прыходзіць няпрошанай госьцяй,
Што нехта паклікаў мяне... А куды?
Туды, дзе я ўбачыла нейкае штосьці!..
Але што? Далібог, не ўяўляю.
Дам я рады парадзе любой:
“Пачытай”, - я сядаю й чытаю,
“Пагуляй, - ну, я з коткай гуляю,
Ды ўсё роўна мне сум назаляе!
Сэр! Вазьміце Алісу з сабой!
Я прагну ў прыгоды, як трус у нару!
Аднойчы, як-небудзь, выходзячы з дома,
Раптоўна патрапіць - уніз, угару,
Унутр і знадворку, дзе ўсё невядома!..
Але што? Далібог, не ўяўляю.
Дам я рады парадзе любой:
“Пачытай”, - я сядаю й чытаю,
“Пагуляй, - ну, я з коткай гуляю,
Ды ўсё роўна мне сум назаляе!
Сэр! Вазьміце Алісу з сабой!
Няхай наракаюць да слёз уваччу,
І вэрхал няхай цэлы дом пераверне...
Я вочы заплюшчу, да трох палічу -
Што будзе? Што будзе? Хвалююся вельмі!
Але што? Далібог, не ўяўляю,
Толькі летняе сьпёкі прыбой.
“Пачытай”, - я сядаю й гуляю,
“Пагуляй, - я з коткай чытаю,
Ды ўсё роўна назола сумляе!
Сэр! Вазьміце Алісу з сабой!
|