Я не люблю фатальнага зыходу,
Ніколі ад жыцця не прыстаю.
Ды я любую не люблю нагоду,
Калі вясёлых песень не пяю.
Я не люблю халоднага цынізму,
Ў захопленасць не веру, а тым больш,
Калі чужынец праз плячо у ліст мой
Заглядвае, вярэдзячы мой боль.
Я не люблю, калі - напалавіну,
Калі размову спыніць панікёр.
Я не люблю, калі страляюць ў спіну,
Таксама супраць, калі стрэл ва ўпор.
Я ненавіджу багну плётак-версій,
Сумненняў шалі, пашанот іглу,
Калі бесперапынна - супраць шэрсці,
Калі жалезам драпаюць па шклу.
Я не люблю упэўненасці сытай, -
Хай лепш без тармазоў і лоб у лоб.
І прыкра мне, што гонар пазабыты,
А ў гонары - махлярства і паклёп.
Калі я бачу струшчанае крылле -
Сціскае мае вусны немата:
Я не люблю насілле і бяссілле, -
Адно шкада распятага Хрыста.
Я не люблю - у боязі раздумваць,
Балюча мне, калі бязвінных б’юць.
Я не люблю, што лезуць у душу мне,
Тым больш - калі ў душу маю плююць.
Я не люблю манежы і арэны:
На іх мільён мяняюць па рублю.
Няхай у хуткім часе перамены -
Ніколі гэта я не палюблю!
|