Ўздоўж абрыву, па-над безданню, па самаму па краю
Коней я сваіх нагайкаю сцябаю, паганяю...
І паветра мне замала - вецер п’ю, туман глытаю, -
Адчуваю з дзіўным шалам: прападаю, прападаю!
Запавольце бег свой, коні - коні быстрыя,
Хай над спінамі гонкая плець!
Ды мне патрапіліся коні наравістыя -
І дажыць не паспеў, мне дапець не паспець.
Коней я напаю, я куплет дапяю -
Хоць імгненне яшчэ на краі пастаю.
Згіну - снежнай парушынкай ураган змяце з далоні,
І галопам санным следам - у сутонне спазаранку.
Толькі вы на крок няспешны перайдзіце, мае коні,
Шлях падоўжыце хоць трошку да апошняга прыстанку.
Запавольце бег свой, коні - коні быстрыя,
Не указчыкі вам кнут і плець!
Ды мне патрапіліся коні наравістыя -
І дажыць не паспеў, мне дапець не паспець.
Коней я напаю, я куплет дапяю -
Хоць імгненне яшчэ на краі пастаю.
Мы паспелі: к Богу ў госці ўсе трапляюць без спазнення, -
Што ж анёлы там пяюць такімі злымі галасамі?!
Ці званочак гэта змёрзлы ашалеў ад галашэння,
Ці крычу я ўласным коням, каб не неслі хутка сані?!
Запавольце бег свой, коні - коні быстрыя,
Я малю вас, наўскач не ляцець!
Ды мне патрапіліся коні наравістыя -
Раз дажыць не паспеў, дык хоць песню дапець!
Коней я напаю, я куплет дапяю -
Хоць імгненне яшчэ на краі пастаю.
|