Калі я адпяю і адыграю,
Дзе скончу я, на чым - не адгадаць.
Але адно я безумоўна знаю -
Мне будзе не хацецца паміраць!
Пасаджаны я на ланцуг пашаны,
І звёны славы мне не па зубах...
Гэй! Хто грукоча да дубовай брамы,
Збіваючы касцяшкі на руках?!
Пануе ціш. Ды чую па-сабачы,
Што іх не страшаць хіжыя часы.
І вось ля агароджы раптам бачу
Знаёмы серп навостранай касы...
Я ператру сярэбраны ашыйнік,
Парву зубамі залаты ланцуг
І цераз плот дзядоўнік і шыпшыннік
У навальніцу выбегу на луг!
|