У стоме адзінокай,
Дзе цень і ўдзень жыла,
Яна пад пільным вокам
У садзе расцвіла.
Mama - заўжды з сябрамі,
Papa ад іх зліняў,
Адно Каштан лістамі
Ад поглядаў хаваў.
Высока альбо нізка
Каштан над галавой, -
Ды Ружа-гімназістка
Заўважыла - Яго.
Нарцыс - той квет апеты,
Магнат яго айцец.
Пах многіх Руж да гэтай
Адведаў зух-малец.
Ён быў зусім не хамам -
Шляхетнейшых манер.
Mama яго - гранд-дама,
Papa - быў мільянер.
З дзяцінства пахкі дужа -
Не водар, а дурман, -
І гімназістка Ружа
Ўскруціла з ім раман.
Стварэнне апраметнай,
Нарцыс той, лавелас,
"Хадзі ўжо да мяне ты!" -
Сказаў ёй неяк раз.
Калі жыццё так пела?!
І Ружа знемагла,
Сказала: "Ах!" - зайрдзела -
І ў чым была пайшла.
Пялёсткамі-дарамі
Гуляць нахабнік стаў.
Mama была з сябрамі,
Каштан ужо апаў.
Шукала Ружа шчасц
І не зважала, як
Сох ад кахання й жарсці
Амаль што спелы Мак.
Што можа не палёсіць, -
Не думала дарма.
Апалі ўсе пялёсткі -
І Ружы больш няма.
Ва ўлонні чорным Мака
Жалобны быў спакой.
Каштан гаротна плакаў,
Як расквітнеў вясной.
|