Ў мітусню гарадоў і ў заторы машын
Зноў вяртаемся мы, а куды нам падзецца?
Пераможцамі гор мы сыходзім з вяршынь,
Пакідаючы там сваё сэрца.
Кіньце спрэчкі, спыніце дакоры -
Бо даўно для сябе я адкрыў:
Лепей гор могуць быць толькі горы,
На якіх ты ніколі не быў.
Хто захоча змарнець у бядоце адзін,
Хто захоча сысці, сэрца сцішыўшы клопат?!
Ды спускаемся ў дол з улюбёных вяршынь, -
На зямлю і багі прыляталі з аблокаў.
Кіньце спрэчкі, спыніце дакоры -
Бо даўно для сябе я адкрыў:
Лепей гор могуць быць толькі горы,
На якіх ты ніколі не быў.
Горы тэмы і словы кладуць на лады,
Будзяць думкі, надзеі і клічуць застацца!
Ды спускаемся ллы - на гады, назаўжды, -
Пэўна, проста таму, што павінны вяртацца.
Кіньце спрэчкі, спыніце дакоры -
Бо даўно для сябе я адкрыў:
Лепей гор могуць быць толькі горы,
Дзе ніхто аніколі не быў!
|