Хто сказаў: “Ўсё згарэла датла,
Больш Зямля не народзіць ні зерня!”?
Хто сказаў, што памерла Зямля?
Не, яе мы стамілі бязмерна!
Мацярынства не ўзяць ад Зямлі,
Не адняць, як не вычарпаць мора.
Хто сказаў, што спалілі палі?
Не, яны пачарнелі ад гора.
Як разрэзы, траншэі ляглі
І варонкі - як раны з атрутай,
Зноў аголеным нервам Зямлі
Незямныя рыхтуюць пакуты.
Яна сцерпіць нягоды свае, -
Ты Зямлю не залічвай ў калекі!
Хто сказаў, што Зямля не пяе,
Што яна замаўчала навекі?!
Не! Гучыць, як святая імша,
Толькі раны залечвае часам,
Бо Зямля - гэта наша душа,
А душу не затопчаш абцасам.
Хто сказаў, што памерла Зямля?
Не, яна сілы копіць да часу...
|