Несла я сваю бяду
па вясноваму ільду.
Абламіўся лёд, душа абарвалася.
Камянем на дно пайшла.
І хоць цяжкая бяда,
Ды за вострыя краі
затрымалася.
І пайшла шукаць мяне
з таго часа, як у сне.
А за ёю ўсё хлусня з крыватолкамі.
А што не памерла я
толькі ведала вярба,
Ды яшчэ цецерукі
з перапёлкамі.
Толькі хто сказаў яму,
маяму уладару?
Толькі выдалі мяне, прабаўталіся.
І ад страсці сам ня свой
ён адправіўся за мной.
А за ім бяда з маной
увязаліся.
Адшукаў, мяне дагнаў,
абдымаючы, падняў.
А за ім бяда ў сядле усміхалася.
Не, застацца ён не мог.
Быў ўсяго адзін дзянёк.
А бяда тут назаўжды
затрымалася.
|