«Жили-были на море,
Это значит - плавали,
Курс держали правильный, слушались руля.
Заходили в гавани -
Слева ли, справа ли -
Два красивых лайнера, судна, корабля...»
Беласнежна-целая,
быццам птушка белая,
У класічна-казачным плане.
І другі. Ён у тропікі
плаваў ў чорным смокінгу,
Лорд - трансатлантычны лайнер.
Калі б яму у галаву прыйшло,
Што ў кожны порт, ужо даўно ўлюбённа
Прыйсці і стаць пад чорнае крыло
Ізноў спазнілась Белая Мадона.
Як жанчына кожная,
Ўсё мроіць, можа быць,
Можа ў дзень адзін нечакана
Раптам здагадаецца
і зусім застанецца
З ёю назаўсёды каханы.
Калі б яму у галаву прыйшло,
Што ў кожны порт, ужо даўно ўлюбённа
Прыйсці і стаць пад чорнае крыло
Ізноў спазнілась Белая Мадона.
Так, істоту кожную
старасць не ўпрагожвае:
І на твары плямы, і крылы не падняць
Ў доку чорнай вежаю
лайнер наш збянтэжаны
Вымушаны моўчкі стаяць і паміраць.
Затое шчасце для яе было.
Пад гукапіс музычнага салона
Прыйшла-такі пад чорнае крыло
І стала побач Белая Мадона.
|