Жаўнер заўжды здароў,
Жаўнер на ўсё гатоў, -
І пыл, як з дываноў,
Мы выбіваем са шляхоў.
Нас ямы не спыняюць,
Нам нельга спачываць, -
І твары нашы ззяюць,
І боты зіхацяць.
Па спаленай раўніне
За метрам метр
Ідуць па Украіне
Жаўнеры групы "Цэнтр".
На першы-другі разлічысь,
Першы! Другі!
Першы, крокам руш, і ўвысь.
Першы! Другі!
А кожны другі - ваяр неблагі,
Сілы напруж - Будзеш ў раі.
Першы! Другі! Першы! Другі!
Першы! Другі!
А перад намі кветак строй,
За намі ўсё гарыць.
Не трэба думаць, з намі той,
Хто ўсё нам вырашыць.
Вясёлыя - не хмурныя -
Вярнемся па дамах,
Нявесты белакуры
Грэць будуць па начах.
Будзе так, бо на ўздыме
За метрам метр
Ідуць па Украіне
Жаўнеры групы "Цэнтр".
На першы-другі разлічысь,
Першы! Другі!
Першы, крокам руш, і ўвысь.
Першы! Другі!
А кожны другі - ваяр неблагі,
Сілы напруж - Будзеш ў раі.
Першы! Другі! Першы! Другі!
Першы! Другі!
|