Хто прамовіў: «Згарэла датла,
І ў Зямлю больш насенне не кінем»?
Хто сказаў, што памерці магла?
Не! Прыціхла часамі цяжкімі!
Не забраць мацярынства ў Зямлі,
Не адняць, як не вычарпаць мора,
Хто паверыў, што можна спаліць?
Не, Зямля пачарнела ад гора.
Як разрэзы, траншэі ляглі,
Дзе варонкамі цела ўзарана.
І аголеным нервам Зямлі
Незямная пакута, як рана.
Але ж сцерпіць Зямля, і яе
Не запісвай заўчасна ў калекі!
Хто сказаў, што Зямля не пяе,
Што маўкліваю стала навекі?!
Не! Звініць, каб балючасць змяншаць
Ран сваіх непаўторнаю нотай,
Бо Зямля - гэта наша Душа,
А Душу не стаптаць брудным ботам!
Хто сказаў што памерла Зямля?
Не! Прыціхла часамі цяжкімі...
|