Я калісьці памру - мы калісьці заўжды паміраем, -
Як бы так угадаць, каб не сам, - а ў спіну каб нажом:
Літасць ёсць да такіх, адпяюць, будуць пеставаць раем,
Не скажу пра жывых, а нябожчыкаў мы беражом...
Бразну тварам у гразь, і прыгожа набок завалюся,
А душа як рванецца на крадзенай клячы ў галоп,
І збяру ў райскім садзе ружовыя яблыкі, мусіць,
Ды вартуюць сады і страляюць без промаху ў лоб.
Прыскакалі - гляджу - прад вачыма не раю даброты:
Нерадзячая пустка. Суцэльнасць "нішто" неспадзеў.
Між бязмежжа «нічога» адлітыя ўсталі вароты,
І вялізны этап - тысяч пяць - на каленях сядзеў.
Як карэнны іржаў! Утаймоўваў яго добрым словам,
Выдраў з лыка наліпшы дзядоўнік і грыву заплёў.
А сівенькі дзядок вельмі доўга важдаўся з засовам -
І крактаў і бурчаў, і не змог адчыніць - і пайшоў.
А люд змучаны той, не азваўся ніводным ён стогнам:
З анямеўшых каленяў на кукішкі хутка прысеў.
Тут маліна, братва, - сустракаюць малінавым звонам!
Ёсць вяртанне на круг. І ўкрыжованы ў крузе вісеў.
Я старога пазнаў: слёзы з воч ці ад шчасця, ці гора,
Гэта Пётра Святы - ён апостал, а я - асталоп.
Вось і шаты-сады: замарожаных яблыкаў - мора,
Ды вартуюць сады - я забіты без промаху ў лоб.
Нам даброт падавай. Хіба ж многа прасіў я дабротаў?
Мне - каб побач сябры. Жонка - каб над труной слёз святло, -
Ну, а мне ім ружовыя яблыкі рваць так ахвота,
Ды вартуюць сады і страляюць без промаху ў лоб.
Коней я як пагнаў над абрывам з месц гібельна-зяблых,
Коні просяць аўса. І мне сківіцы цуглі звялі.
А за пазухай грэецца райскі ружовы той яблык
Для цябе: ты і з раю чакала мяне прытуліць!
|