Ну, вось і знікла трымценне ў руках,
Зараз - наверх!
Ну вось, сарваўся ў бездань страх,
Навек, навек.
Для прыпынку няма прычын -
Слізка, але іду.
I ў свеце няма такіх верхавін,
Нельга, але вазьму.
Сярод няходжаных шляхоў
Адзін шлях - мой!
Сярод няўзятых рубяжоў
Адзін - за мной!
А імёны тых, хто тут палёг,
Схаваны ў снягах.
Сярод няпройдзеных дораг
Адна - мая!
Блакітным зіхаценнем лёду
Увесь абліты схіл.
I таямніца нечыега следу
У каменні магіл.
I ў мару я сваю гляджу
Паверх галоў.
I свята веру ў чысціню
Снягоў і слоў.
I пройзе хай нямалы срок,
Мне не забыць -
Сумненні я свае тут змог
У сябе забіць.
У той дзень шаптала мне вада,
Што не бяда.
А дзень...Які бый дзень тады?
Так - серада...
|