Можа быць, выпіў паўлітру,
Нейкі мастак супроць бед;
Бачыць - чужая палітра,
Чый, невядома, мальберт.
Справа цяпер за нямногім -
Трэба натуры жывой -
Глядзь - сімпатычныя ногі
З гордай ідуць галавой.
Подбегам ён да Венеры:
"Чула? - не веру вушам, -
Дантэ сваю Аліг’еры
Ў пекле наведвае сам.
Пекла, так скажам, бравада -
Дужа там, дужа пячэ...
Клічуць мяне Леанарда,
Дык распранайся хутчэй!
Я цябе не зачарую,
Гонар твой не закрану,
Дай я цябе намапюю -
Голую постаць тваю!"
Ды адказапа сястрычка:
«Як жа вам не ай-яй-яй,
Чыстая я каталічка,
Ды і не згодная я!
Вось прычапіўся, як прышчык,
Цягне у ложак, эй-вэй!
Бач - Леанарда да Вінчы -
Зноў жа, які Рафаэль!
Без пачуцця я, прызнацца,
Не пагаджуся ні ўжысць!
Мала, што ты для мастацтва, -
Не, ты спачатку жанісь!
Там распрануся, у спальні, -
Бачу цябе я наскрозь...
Мала, што ты геніяльны -
Мы не дурней, ягамосць!»
«Маю я зараз натхненне -
Можна сказаць, што - экстаз!» -
Крыкнуў мастак з захапленнем...
I пацягнуўся у ЗАГС.
...Бабанька з самага нізу
Неяк сустрэлася мне -
Гэта была Мона Ліза,
Тая, што на палатне.
Лепшым сяброўкам з Сарэнта
Так раскрывапа грахі:
«Лоўка я інтэлігента
Сцапала ў мужыкі!..»
Гнуўся мастак болей года.
Кланяўся ў ножанькі, млеў...
Час гэты цэлы Джаконда
Кпіла над ім: «Дуралей!»
Песняй разгадка даецца
Тайнай усмешкі такой -
Племя жанчынаў смяецца
Над мужыкоў прастатой.
|