Я не люблю фатальнага зыхода Заўсёды за жыццё я пастаю. Я не люблю пару любую года Калі вясёлых песень не пяю. Тых не люблю, цынізм якія маюць, Ў захопленасць, не веру, як дзяўчо, Яшчэ - калі мае лісты чытаюць, Заглядваючы мне цераз плячо. Я не люблю, калі - напалавіну, Размова перарвана - зноў дакор. Я не люблю і выстралаў у спіну Яшчэ я супраць выстралаў ва ўпор. Я ненавіджу плёткі ў стане версій, Чэрвей сумненні, колкую імглу; Або - калі ўвесь час ды супраць шэрсці; Або - калі жалезам ды па шклу. Я не люблю ўпэўненасці сытай, - Хай лепей тармазы адкажуць "стоп". Мне прыкра слова "гонар" што забыта, За гонар што прымаецца паклёп. Калі я бачу зломанае крылле - Не маю жалю, гэта нездарма: Я не люблю насілля і бяссілля, - Распятага Хрыста, шкада, няма. Я не люблю сябе, калі баюся Мне прыкра, як невінаватых б'юць. Як лезуць у душу я не смяюся, Тым больш - калі ў яе яшчэ плююць. Я не люблю манежы і арэны: На і х мільён мяняюць па рублю. Уперадзе хай будуць перамены - Ніколі гэта я не палюблю.
© Зінаіда Гасціловіч. Пераклад, 2024