Так прыйшлося - мужчыны пайшлі,
Пакідалі пасевы да часу, -
Іх не бачылі болей ні разу -
І ў пыле дарог не знайшлі.
Зерні коласа нібы жывыя -
Гэта плачуць са збожжам палі,
І са шчылін вятры ледзяныя
З быстрынёй пацяклі.
Нам чакаць - будзьце з коньмі шпарчэй!
Ў добры час, ў добры час, ў добры час!
Спадарожны хай вецер не б'е, няхай лашчыць вам спіны.
Вербы плачуць па вас,
І без вашых усмешак марнеюць і сохнуць рабіны.
Мы ў высокіх жывём церамах -
Нельга ў тыя зайсці збудаванні:
Адзінота і з ёй спадзяванні
Сталі жыць замест вас у дамах.
Пагубляла і свежасць і вабнасць
Ненадзетых кашуль белізна,
Ды і песень нязвыклая старасць
Ўжо абрыдла спаўна.
Нам чакаць - будзьце з коньмі шпарчэй!
Ў добры час, ў добры час, ў добры час!
Спадарожны хай вецер не б'е, няхай лашчыць вам спіны.
Вербы плачуць па вас,
І без вашых усмешак марнеюць і сохнуць рабіны.
Усё болем адзіным баліць,
І таму з кожным днём без спынення
Векавечны надрыў галашэння
Тых малітваў даўнейшых гучыць.
Мы з паходаў спаткаем вас дальніх,
Пешых, конных, няцэлых - любых, -
Толькі б не пустата пахавальных,
Прадчуванне не іх!
Нам чакаць - будзьце з коньмі шпарчэй!
Ў добры час, ў добры час, ў добры час!
Спадарожны хай вецер не б'е, няхай лашчыць вам спіны.
Вербы плачуць па вас,
І без вашых усмешак марнеюць і сохнуць рабіны.
|