На артабстрэл гадзіну хтосьці даў - Гадзіну даў пяхоце перадышкі, Гадзіну для галоўных самых спраў; Каму - да ордэна, ну а каму - да вышкі. За гэты час не пішуцца радкі - Багам вайны мальба - артылерыстам! Бо мы не проста так - мы штрафнікі, - Нам не пісаць: "лічыце камуністам". Гарэлку прад атакай - вось мура! Сваё мы адпілі яшчэ ў "гражданку", Пагэтаму мы не крычым "ура" - Гуляем мы са смерцю ў маўчанку. У штрафнікоў адзін закон, адзін канец: Калі, сячы фашысцкага бадзягу! У грудзі як не зловіш ты свінец - Медаль на грудзі зловіш за адвагу. Ты бі штыком, а лепей бі з - рукі: Яно надзейней, ды яно і цішай, - Калі ты застанешся ўсё ж жывы - Гуляй, галота, ад рубля і вышай! І лічыць вораг: мае перавес, - Пакінуў шмат ён гарадоў спалёных На труны лепей вы сячыце лес - Ў прарыў ідуць штрафныя батальёны! Вось шэсць нуль-нуль - абстрэлу час настаў, - Ну, бог вайны, давай без перадышкі! Гадзіна да галоўных самых спраў: Каму - да ордэна, а большасці - да "вышкі"...
© Зінаіда Гасціловіч. Пераклад, 2024