І чаму ўсё не так? Так усё - як заўжды:
Тое ж неба ізноў з сінявою.
Той жа лес, і паветра, і тая ж вада...
Не вярнуўся ён толькі што з бою.
Не магу зразумець невіноўны хто з нас
Ў нашых спрэчках без сну і спакою.
Мне не стала хапаць яго ў гэты вось час,
Не вярнуўся як толькі ён з бою.
Ён маўчаў неўпапад і не ў такт падпяваў,
Гаварыў ён заўжды не пра тое,
Ён мне спаць не даваў, на світанні ўставаў, -
Не вярнуўся ўчора ён з бою.
Стала пуста цяпер, - і размова - асцё:
Ўраз заўважыў - было нас то двое...
Для мяне быццам ветрам задзьмула касцёр,
Толькі як не вярнуўся ён з бою.
Зараз рвецца, нібыта з палону, вясна.
Памылкова аклікнуў яго я :
"Друг, пакінь пакурыць!" - а ў адказ - цішыня...
Ён не здолеў прыйсці ўчора з бою.
Не пакінуць нас мёртвыя нашы ў бядзе,
Нашы паўшыя - як вартавыя...
Адбіваецца неба ў лясах бы ў вадзе,
Сталі дрэвы нібы незямныя.
У зямлянцы заўсёды ён быў ля мяне.
Для абодвух - і час працякаў сам сабою...
Ўсё цяпер аднаму - ды здаецца ўсё ж мне -
Гэта я не прыйшоў з таго бою.
|