Слядоў каб не было, усюды падмялі... Сварыцеся са мной, няслаўце, балабоньце: Мой фініш - гарызонт, а стужка - край зямлі, - Мне трэба першым быць на гарызонце! З закладам не ўсе згадзіліся спяшыць І рукі разбівалі неахвотна. Умовамі было: каб ехаць - па шашы, І толькі па шашы - беспаваротна. Наматваю я мілі на кардан І еду паралельна правадам, - Ды толькі цень заўжды перад маторам То чорны кот, то хтосьці ў нечым чорным. Я знаю - мне ні раз у колы палкі ткнуць, Здагадваюся, ў чым і як мяне падмануць. Я знаю, дзе мой бег з ухмылкай перервуць І дзе цераз дарогу трос нацягнуць. Ды стрэлкі я таплю - на гэтых скарасцях Пясчынка набывае сілу кулі, - І я сціскаю руль да сутаргі ў кісцях, - Паспець, пакуль балты не зацягнулі. Наматваю я мілі на кардан І еду вертыкальна правадам, - Закручваюцца гайкі, - тэмп не скінуць! - Бо там, дзе шыя, трос якраз падымуць. І плавіцца асфальт, пратэктары кіпяць, Пад лыжачкаю смокча блізкасцю развязкі. Я з болем рву грудзьмі нацягнуты канат, - Жывы - здыміце чорныя павязкі! Прымусіў хто мяне на жорсткі той заклад - Той неахайны ў спрэчках і разліках. Азарт мяне п'яніць, але ці буду рад, Я тармажу на паваротах-стыках. Наматваю я мілі на кардан - На злосць канатам, тросам, правадам, - Прайграў хто - ўгаварыце, ўрэзоньце, Калі з'яўлюся я на гарызонце! Мой фініш - гарызонт - далёкі, як званок, Я стужку не парваў, але пакончыў з тросам, - Канат не перасек мой шыйны пазванок, Але з кустоў страляюць па калёсах. Мяне сюды на гонку не рублі звялі, - Мяне прасілі : "Міг не праваронь ты - Спазнай, ці ёсць мяжа - там, на краі зямлі, Ці можна там рассунуць гарызонты?" Наматваю я мілі на кардан І кулю уляпіць сабе не дам. - А тармазы адказваюць, - без кода! - Я гарызонт пералятаю сходу!
© Зінаіда Гасціловіч. Пераклад, 2024